«Не зламацца, а змагацца». Гісторыя маленькай пастаўчанкі Сафіі Шылей, якой патрабуюцца сродкі на лячэнне

27 студзеня ў раённым Доме культуры ў Паставах адбудзецца незвычайны канцэрт. Перад гледачамі выступяць спявак з Мінска, ураджэнец Пастаў Іван Нігруца і знакаміты не толькі сваёй прафесійнай дзейнасцю, але і музычнай творчасцю доктар Сайкоў.

«Што ж тут асаблівага?» — спытаеце вы. Мерапрыемства цалкам дабрачыннае і такога плана ў РДК праводзіцца ўпершыню. Усе сабраныя ад продажу білетаў сродкі будуць накіраваны на лячэнне трохгадовай Сафіі Шылей.

Сям’і пастаўчан Рыты і Дзмітрыя Шылей 13 гадоў. Іх старэйшай дачцэ Дашы, якая цешыць бацькоў добрымі паводзінамі, выдатнымі адзнакамі, творчымі дасягненнямі, сёлета споўніцца адзі­наццаць. Малодшая, Сафія, нарадзілася ў жніўні 2012 года. На жаль, гэта яркая для сям’і па­дзея была моцна азмрочана хваробай, барацьба з якой ідзе і сёння.

Як расказвала Рыта Шылей, у бальніцы ў Мя­дзеле дзіця нарадзілася без відавочных праблем са здароўем. Па шкале Апгар (так называецца сістэма хуткай ацэнкі стану нованароджанага) дзяўчынцы была выстаўлена высокая адзнака ў 9 балаў. Аднак на другія суткі яна перастала дыхаць — сэрца спынілася амаль на хвіліну.

Нягледзячы на экстранную рэанімацыю, наступствы кіслароднага галадання для арганізма аказаліся непапраўнымі. Дыягназ, пастаўлены медыкамі дзевяцімесячнай Сафіі, гучаў як прыгавор — дзіцячы цэрэбральны параліч другой ступені. У дзяўчынкі дрэнна развіваюцца мышцы, суставы, правыя ручка і ножка адстаюць у развіцці ад левых, існуюць праблемы з маторыкай. Медыкі абнадзейваюць: пры правільным і інтэнсіўным лячэнні можна істотна выправіць сітуацыю.

Барацьба з хваробай пачалася неадкладна. Бацькі вельмі ўдзячны тагачаснаму дзіцячаму неў­ролагу Пастаўскай ЦРБ Людміле Георгіеўне Шыхалай, якая дапамагла ў вырашэнні шматлікіх пытанняў, у тым ліку ў афармленні інваліднасці, накіраванняў у рэабілітацыйныя цэнтры. Сафія назіралася ва ўрачоў на кафедры навукова-практычнага цэнтра «Маці і дзіця», прайшла не адзін курс рэабілітацыі ў сталічным і брэсцкім спецыялізаваных цэнтрах, у прыватным парадку з ёй займаюцца вузкапрофільныя спецыялісты з іншых гарадоў — адным словам, бацькі выкарыстоўваюць любую магчымасць дапамагчы дзіцяці.

Пазалетась Сафія прайшла рэабілітацыю ў варшаўскім цэнтры «Olinek». Для гэтага патрабавалася сабраць немалую суму грошай, якая вымяралася не адной тысячай еўра.

— У той час мы зразумелі, як шмат вакол нас нераўнадушных людзей, — успамінала Рыта і пры гэтым не магла стрымаць слёз. — Грошы перадавалі і тыя, хто асабіста нас добра не ведаў. Рэабілітацыя стала агромністым крокам наперад. Дынаміка ў станоўчы бок каласальная. Нарэшце пачалі бачыць вынікі, якіх так доўга чакалі.

У красавіку мінулага года быў пройдзены яшчэ адзін курс у Варшаве. Там жа набылі спецыяльныя прыстасаванні для рукі і нагі — артэзы, якія правільна фіксуюць канечнасці і вельмі дапамагаюць у іх распрацоўцы. Падчас чарговага курса, які запланаваны на люты-сакавік, артэзы трэба замяніць, бо дзіця хутка расце.

Іх кошт складае каля тысячы еўра. Вялікіх сродкаў патрабуюць і сама рэабілітацыя, пражыванне ў сталіцы Польшчы, шматлікія пераезды… Для сям’і, чые фінансавыя рэсурсы хутка расталі, такія сумы несупастаўляльныя з даходамі. Таму бацькі вырашылі адкрыць дабрачынны рахунак, яны ўдзячны за любую аказаную дапамогу, бо толькі да пяцігадовага ўзросту яшчэ можна паўздзейнічаць на хваробу.

Нядаўна сябра сям’і Іван Нігруца прапанаваў арга­нізаваць дабрачынны канцэрт. У раённым Доме культуры прывіталі гэту ініцыятыву і пайшлі насустрач, за што сям’я Шылей вельмі ўдзячна. Білеты на канцэрт яшчэ ёсць (кошт — усяго 50 тысяч рублёў).

Калі вы, паважаныя пастаўчане, набудзеце іх, то не толькі ўбачыце добры канцэрт, а таксама арганізаваную Рытай Шылей фотавыставу пра дзяцей “Звычайнае шчасце”, але і зробіце свой унёсак у лячэнне дзяўчынкі.

Рыта Шылей прызналася, што хвароба дачкі цалкам змяніла яе адносіны да жыцця.

— Мы часта бяжым, спяшаемся, імкнёмся больш зарабіць, штосьці купіць і засмучаемся, калі гэта не атрымліваецца, — гаварыла маладая жанчына. — Абставіны прымусілі мяне паглядзець на жыццё зусім з іншага боку, цалкам пераацаніць каштоўнасці ў ім. Галоўнае ў жыцці — зда­роўе, і толькі здароўе, а таксама падтрымка з боку не толькі блізкіх, але і чужых людзей. Бяда здараецца як гром сярод яснага неба, і ў цябе невялікі выбар: або зламацца, або змагацца. Мы — змагаемся.

…Дома Сафія акружана бязмежнай любоўю бацькоў, сястрычкі, бабуль, блізкіх і сяброў. У яе шмат інтарэсаў: любіць маляваць, гуляць са сваімі шматлікімі цацкамі. Аднак найбольш падабаецца «лячыць» лялек і свайго чатырохногага любімца — сабаку-лабрадора. Дзяўчынка ўжо цяпер упэўнена, што стане ўрачом. Ці збудуцца яе мары, залежыць і ад нераўнадушных адносін пастаўчан.

Шилей-София

Благотворительные счета открыты в центре банковских услуг №230 филиала №216 ОАО «АСБ Беларусбанк» в г. Поставы (ул.Юбилейная, 2а); УНП 300230580; МФО 150801648:

- белорусские рубли — транзитный счёт 3819382309284 на благотворительный счёт 000006 в центре банковских услуг №230, бессрочный;

- евро — транзитный счёт 3819382311360 на благотворительный счёт 000002 в центре банковских услуг №230, бессрочный;

- российские рубли — транзитный счёт 3819382311360 на благотворительный счёт 000012 в центре банковских услуг №230, бессрочный;

- доллары США — транзитный счёт 3819382311360 на благотворительный счёт 000039 в центре банковских услуг 230, бессрочный;

Назначение платежа: на счет Шилей Риты Владимировны для лечения Шилей Софии Дмитриевны.

Пастаўскі край
паставы помощь девочка
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов

Новости компаний
Практически любая столешница систематически подвергается любого рода нагрузкам. Кроме того, на неё попадают разные загрязнения, вследствие чего возникает необходимость в постоянной чистке. Если принять во внимание всё это, становится ясно, что данный элемент мебели должен быть надёжным и прочным. Не стоит забывать и об эстетической стороне вопроса. Изделие должно иметь привлекательный вид и гармонично вписываться в общую стилистику интерьера. Особым спросо...