На беразе Дзвіны знайшлі баявую сякеру XIII-XV стагоддзя

Баявую сякеру, якая праляжала ў зямлі не менш за 500 гадоў, знайшоў на беразе Заходняй Дзвіны жыхар вёскі Старое Сяло Андрэй Есіпенка, піша газета «Жыццё Прыдзвіння».

Сякера зараз знаходзіцца ў краязнаўчым музеі мясцовай школы. Гэта другі падобны экспанат у калекцыі. Першую сякеру 5 гадоў таму знайшоў вучань. Па форме артэфакты адрозніваюцца. Хутчэй за ўсё, яны былі створаны ў розны час і належалі розным плямёнам. Так, апошняя знаходка выраблена з больш трывалага жалеза.

— Знойдзеная рэч каштоўная тым, што ў яе захавалася сякерышча. Мы бачым, што яно дубовае, бо з-за доўгага знаходжання ў вадзе стала вельмі моцным, нават падобным на метал. А гэта ўласціва толькі дубу, — кажа кіраўнік школьнага музеяМаргарыта Юшкевіч.

Загадчык кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П. Машэрава Анатоль Дулаў паведаміў, што гэта баявая сякера старажытнарускага перыяду. Пацвердзіў гэтую інфармацыю і беларускі археолаг Мікалай Плавінскі. Па яго меркаванні, сякера адносіцца прыкладна да XIII-XV стагоддзяў.

Сайт города Витебска
віцебск сякера археалогія
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов

Новости компаний
Практически любая столешница систематически подвергается любого рода нагрузкам. Кроме того, на неё попадают разные загрязнения, вследствие чего возникает необходимость в постоянной чистке. Если принять во внимание всё это, становится ясно, что данный элемент мебели должен быть надёжным и прочным. Не стоит забывать и об эстетической стороне вопроса. Изделие должно иметь привлекательный вид и гармонично вписываться в общую стилистику интерьера. Особым спросо...