Загс, дзіцячую пляцоўку і фантан адкрыюць на «Дажынкі-2017» у Дуброўна

Работы, якія ажыццяўляюцца сёння пры падрыхтоўцы да абласных «Дажынак-2017», выходзяць далёка за межы «генеральнай уборкі». Маштабы і характар пераўтварэнняў дазваляюць разглядаць іх у межах гарадскога развіцця. Гэтымі днямі на святочны партрэт Дуброўна наносяцца апошнія штрыхі: завяршаецца  рэканструкцыя аб’ектаў, добраўпарадкоўваюцца дарогі, вуліцы.

А лейтматывам чарговай нарады па падрыхтоўцы да фестывалю, якая прайшла ў аблвыканкаме пад кіраўніцтвам старшыні абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева з удзелам зацікаўленых структур, стала вызначэнне асноўных дзеянняў падчас свята.

За гады існавання гэтае свята стала значнай з’явай у жыцці рэгіёна. «Дажынкі» даюць магчымасць кожнаму далучыцца да традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, у тым ліку павагі да чалавека працы.

– «Дажынкі» – гэта свята ўсіх працаўнікоў вёскі, жыхароў горада і раёна, шматлікіх гасцей. Яны павінны паўнавартасна адчуць урачыстасць моманту, – акцэнтаваў увагу Уладзімір Уладзіміравіч.

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў перакананы: падрыхтоўка да фестывалю павінна стаць клопатам не толькі абласных і раённых улад. Справа гонару кожнага жыхара Дуброўна і раёна – дастойна сустрэць гасцей.

Большасць пунктаў у праграме фестывалю маюць чыста гаспадарчы характар. Але нямала такіх, якія ўносяць у свята своеасаблівы каларыт: праекты «Традыцыйны касцюм Віцебскай вобласці», «Віцебшчына фестывальная», «Вітае Дубровеншчына».

 Райцэнтр прадэманструе свае дасягненні і славутасці: гасцям раскажуць пра гісторыю, знакамітых землякоў, фестывальны рух, рамесную дзейнасць. Па-мастацку аформяць выставы караваяў, сельскагаспадарчай тэхнікі, пройдуць паказальныя выступленні ратавальнікаў. У працу ўключыцца і шэраг гандлёвых кропак.

Галоўным сімвалам абласнога фестывалю па традыцыі стане шмат'ярусны каравай, выпечаны з мукі новага ўраджаю, які ўпрыгожыць галоўную сцэнічную пляцоўку. Адным з ключавых момантаў будзе ўрачыстае адкрыццё загса, дзіцячай пляцоўкі, фантана.

Уладзімір Цярэнцьеў даў устаноўку: на кожным з арганізацыйных этапаў ні адно звяно, адказнае за падрыхтоўку да свята, не павінна даць збой. Да таго ж кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці даручыў адпаведным службам вырашыць пытанні, звязаныя з арганізацыяй бяспекі грамадзян, паркоўкі транспарту, харчавання. Дэталёва трэба адпрацаваць і графік заездаў дэлегацый, расстаноўку тэатралізаваных пляцовак. Ход выканання заданняў будзе кантралявацца.

Витебские вести
Дажинки Дубровно
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов

Лучшее - городу
Каждому городу Казахстана свой полезный сайт! Теперь мы освещаем новости шести крупных городов Казахстана - Караганды, Шымкента, Атырау, Актау, Алматы и Астаны.  Сегодня информационная картинка дня в Казахстане в большей мере состоит из новостей двух столиц. Национальные медиа массивно освещают новости из здания парламента, а городские новости представлены только громкими происшествиями или вопиющими случаями. Городские же сайты создают локальную повестку...
Новости компаний
Практически любая столешница систематически подвергается любого рода нагрузкам. Кроме того, на неё попадают разные загрязнения, вследствие чего возникает необходимость в постоянной чистке. Если принять во внимание всё это, становится ясно, что данный элемент мебели должен быть надёжным и прочным. Не стоит забывать и об эстетической стороне вопроса. Изделие должно иметь привлекательный вид и гармонично вписываться в общую стилистику интерьера. Особым спросо...